Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама пагаварыў зь пілётам самалёта, які разьбіўся каля Каларада-Спрынгс


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама коратка пагаварыў зь пілётам эскадрыльлі Thunderbirds, які пацярпеў аварыю ў раёне Каларада-Спрынгс. Пра гэта паведаміла прэс-служба Белага дома.

Зьнішчальнік са складу дэманстрацыйнай эскадрыльлі ВПС ЗША Thunderbirds ( «Буравесьнікі») пацярпеў катастрофу на поўдзень ад горада Каларада-Спрынгс. Як паведаміла агенцтва Асашыэйтэд Прэс, лётчыку ўдалося катапультавацца і шчасна прызямліцца з парашутам. Прэзыдэнт ЗША падзякаваў пілёта за службу і выказаў палёгку, што пілёт ня быў сур’ёзна паранены. Прэзыдэнт таксама падзякаваў выратавальным службам, якія дзейнічалі хутка і апэратыўна, каб дапамагчы пілёту.

Прэзыдэнт ЗША знаходзіўся ў ваенна-паветранай акадэміі на выпуску афіцэраў ВПС ЗША. У сваім выступе Абама перасьцярог амэрыканцаў ад ізаляцыянізму.

XS
SM
MD
LG