Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да заканчэньня прыватызацыі кватэр у Беларусі застаецца 28 дзён


Таму, хто не пасьпее, давядзецца ад 1 ліпеня апроч камунальных плацяжоў плаціць яшчэ і арэндную плату за кватэру.

Паводле газэты «Комсомольская правда» у Беларусі цяпер каля 160 тысяч непрыватызаваных кватэр. Гэта прыкладна 4% ад усяго жыльлёвага фонду. Прыватызацыя ў краіне ідзе ўжо 24 гады. Але цяпер застаўся апошні шанец, каб перавесьці дзяржаўнае жыльлё ў прыватнае. З 1 ліпеня ўсе жылыя памяшканьнi, якiя займаюць грамадзяне па дагаворах найму дзяржаўнага жыльлёвага фонду, стануць арэндным жыльлём.

30 чэрвеня — апошні дзень, калі можна будзе падаць дакумэнты на прыватызацыю жыльля. На ініцыятыву Міністэрства ЖКГ спэцыялісты выканкамаў і арганізацый, у падпарадкаваньні якіх знаходзяцца дзяржаўныя кватэры, абавязаны працаваць з 27 па 30 чэрвеня з 6-й раніцы да 12 ночы. Акрамя таго, для людзей будуць працаваць гарачыя лініі і дадатковыя кансультацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG