Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАСА выявіла невядомыя крыніцы забруджваньня атмасфэры


Расея, Камчатка.

Расея, Камчатка.

Нерэгістраваныя крыніцы выкідаў двухвокісу таксычнай серы ўяўляюць сабой вугальныя электрастанцыі, мэталюргічныя камбінаты і нафтагазавыя радовішчы на ​​Блізкім Усходзе, у Мэксыцы і ў Расеі.

Дасьледчыкі ў ЗША і Канадзе выявілі 39 новых крыніц забруджваньня атмасфэры. Гэта было зроблена з выкарыстаньнем новага мэтаду на аснове спадарожнікавых назіраньняў. Пра гэта паведаміла Нацыянальнае ўпраўленьне па аэранаўтыцы і дасьледаваньню касьмічнай прасторы ЗША (НАСА).

Нерэгістраваныя крыніцы выкідаў двухвокісу таксычнай серы ўяўляюць сабой вугальныя электрастанцыі, мэталюргічныя камбінаты і нафтагазавыя радовішчы на Блізкім Усходзе, у Мыксыцы і ў Расеі. Яны былі выяўленыя пры аналізе спадарожнікавых дадзеных з 2005 па 2014 год, гаворыцца ў заяве НАСА, распаўсюджанай у сераду.

НАСА інфармуе, што аналіз таксама паказаў, што спадарожнікавыя ацэнкі выкідаў былі ў два ці тры разы вышэй, чым паведамлялася ў адкрытых крыніцах у гэтых рэгіёнах.

Канадзкі навуковец Крыс МакЛіндэн, які займаецца праблемамі зьмены клімату, паведаміў, што незарэгістраваныя крыніцы, а таксама крыніцы шкодных выкідаў, па якіх заніжаюцца дадзеныя, складаюць каля 12 адсоткаў усіх выкідаў дыяксыду серы. Разыходжаньні могуць мець «вялікі ўплыў на якасьць паветра ў рэгіёне,» — сказаў МакЛіндэн, вядучы спэцыяліст дасьледаваньня, апублікаванага ў разьдзеле навук аб зямлі часопіса Nature.

Новая кампутарная праграма, а таксама паляпшэньні ў працэсе апрацоўкі спадарожнікавых назіраньняў, дапамаглі дасьледчыкам ў НАСА ў выяўленьні раней невядомых крыніц забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.

Дасьледнікі таксама выявілі месцазнаходжаньне 75 прыродных крыніц дыяксыду серы ў выглядзе сьпячых вульканаў, якія павольна выпускаюць таксычныя газы. Многія вульканы знаходзяцца ў аддаленых месцах і не кантралююцца, таму дадзеныя на аснове спадарожнікаў зьяўляюцца першымі зьвесткамі, якія дазваляюць забясьпечыць рэгулярную штогадовую інфармацыю аб гэтых вульканічных выкідах, кажуць у НАСА.

XS
SM
MD
LG