Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пройдзе выстава, прысьвечаная Янку Купалу 


Янка Купала

Янка Купала

2-4 чэрвеня ў Цхалтуба будзе праходзіць выстава, прысьвечаная жыцьцю і творчасьці паэта, а таксама грузінскім матывам у яго паэзіі.

Арганізатары — Грузінскае культурна-асьветніцкае таварыства «Мамулі», Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы, Управа па турызьме і культуры гораду Цхалтуба і Guest House in Tskaltubo пры падтрымцы мэрыі горада Цхалтуба, паведамляе «Салідарнасьць» са спасылкай на Грузія-online.

«Янка Купала меў вельмі сяброўскія пачуцьці да галоўнага лекара санаторыя ў Цхалтуба Эліко Мецехелі, і менавіта ёй прысьвяціў верш „Генацвале“. Мы знайшлі ў Тбілісі яе ўнукаў. Яны заўтра павінны быць на адкрыцьці», — распавялі арганізатары.

На пачатку траўня ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы праходзіла выстава ювэлірных вырабаў і аздабленьняў «Капае золата з променем сонца», дзе былі прадстаўлены працы грузінскіх мастакоў Экі Хурцыдзэ, Русудан Цалкаламанідзэ, Тамар Пацурыі і Экі Дзадзамія. Выстава пазнаёміла наведвальнікаў музэю з найцікавейшай часткай культурнай спадчыны Грузіі — перагародкавай эмальлю «мінанкары». Менавіта на гэтай выставе было вырашана правесьці дні Купалы ў Грузіі, у тым месцы, якое ён часта наведваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG