Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве ў рамках дэкамунізацыі перайменавалі 95% вуліц — сакратар гарадзкой рады


У Кіеве перайменавалі 95% вуліц з 159 заплянаваных, якія падпадалі пад дзеяньне закону аб дэкамунізацыі, паведаміў сакратар Кіеўскай рады Уладзімір Пракопаў.

Паводле яго, перайменаваньне вуліц у Кіеве прайшло дастаткова бязбольна.

«Што тычыцца астатніх вуліц, пакуль працягваецца грамадзкае слуханьне, бо ў кіеўскай гарадзкой улады была пазыцыя, што закон трэба выконваць, але ў межах разумнага сэнсу. Калі грамадзтва была кардынальна супраць новай назвы, мы пагадзіліся пайсьці на працэдуру грамадзкіх абмеркаваньняў», — адзначае Пракопаў.

Паводле яго, цяпер найбольш актыўна абмяркоўваюцца варыянты новых назваў вуліцы Ванды Васілеўскай, бульвару Івана Лепса і вуліцы Герояў Сталінграду.

У красавіку 2015 года Вярхоўная Рада прыняла пакет законаў аб дэкамунізацыі, сярод якіх — Закон Украіны «Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарнага рэжымаў і забарона прапаганды іх сымболікі». У рамках гэтага закону ва Ўкраіне ў прыватнасьці маюць быць перайменаваны шэраг населеных пунктаў, а таксама зьмененыя назвы тых вуліц, якія маюць дачыненьне да дзеячоў і некаторых падзей у гісторыі камуністычнага рэжыму.

XS
SM
MD
LG