Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы пачалі эканоміць на леках


Ілюстрацыйнае фота. Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас праверкі коштаў ва ўфімскіх аптэках, 3 лютага 2015 году

Ілюстрацыйнае фота. Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падчас праверкі коштаў ва ўфімскіх аптэках, 3 лютага 2015 году

На пачатку 2016 году ў Расеі продажы лекаў упалі на 10% у параўнаньні зь леташнім узроўнем. Такое адбылося ўпершыню з 2008 году.

Продажы лекаў у Расеі ўпалі ў расейскіх рублях на 10% у студзені-сакавіку 2016 году ў параўнаньні з тым жа пэрыядам 2015-га, пішуць «Ведомости» са спасылкай на дасьледаваньне DSM Group. Падзеньне зафіксаванае ўпершыню з 2008 году, калі кампанія пачала назіраньні — да таго продажы толькі расьлі.

Што праўда, продажы лекаў расьлі ў рублях, а колькасьць набытых пакункаў, наадварот, падала. Так, за студзень-сакавік 2016 году продажы па пакунках упалі на 14% — з 1,37 млрд у аналягічны пэрыяд мінулага году да 1,18 млрд. Гэта самае імклівае падзеньне за ўвесь час назіраньняў.

Такое падзеньне, тлумачыць выданьне, — кепскі сыгнал, бо на леках людзі эканомяць у апошнюю чаргу. Да таго ж асноўныя продажы лекаў прыпадаюць на сакавік і кастрычнік-лістапад. Але і эпідэмія грыпу ўзімку аказалася не настолькі маштабная, як чакалася, і ахапіла ня ўсе рэгіёны.

XS
SM
MD
LG