Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку арыштаванага раварыста Паліенкі. Відэа


Дзьмітры Паліенка
Дзьмітры Паліенка

Дзьмітры Паліенка абвінавачваецца ў «гвалтоўных дзеяньнях» супраць супрацоўніка міліцыі.

28 траўня група анархістаў на знак салідарнасьці зь Дзьмітрыем Паліенкам, затрыманым міліцыяй падчас акцыі раварыстаў «Крытычная маса», павесіла ў Менску расьцяжку «Свабоду анархісту Дзьмітрыю Паліенку» на мосьце «ў ажыўленай частцы горада».

Анархісты заклікаюць да салідарнасьці з Паліенкам і пішуць, што «сёньня арыштаваны раварыст, заўтра — любы з нас».

Дзьмітры Паліенка быў арыштаваны за масавы заезд раварыстаў «Крытычная маса», яго і іншых затрыманых біў АМАП. Паліенка знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. У сеціве запушчаны флэшмоб у падтрымку раварыстаў, у знак салідарнасьці зь імі раней анархісты залілі фарбай тры міліцэйскія шчыты з сацыяльнай рэклямай, актывісты праводзілі пад СІЗА акцыю салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG