Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лета з Быкавым»: выйшлі аўдыёкнігі «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік»


Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Ужо можна паслухаць першыя разьдзелы кніг бясплатна, набыць аўдыёкнігу за 40-50 тысяч.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Kniharnia.by прэзэнтавалі новы аўдыёпраект «Лета з Быкавым» і ў папулярных аўдыёфарматах (у тым ліку для iPhone і iPad) прадстаўляюць тры аповесьці клясыка нацыянальнай літаратуры Васіля Быкава «Бліндаж», «У тумане» і «Пакахай мяне, салдацік».

Тэксты Быкава агучылі акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Запіс зроблены на студыі HUKAPIS кампаніі Prastora.by. Поўныя аўдыёкнігі каштуюць ад 40 да 50 тысяч рублёў, першыя разьдзелы можна паслухаць бясплатна на сайце Kniharnia.by.

На Радыё Свабода некалькі год запар праходзіла акцыя «Чэрвень з Быкавым». У Бібліятэцы Свабоды можна бясплатна спампаваць (PDF) кнігу «Быкаў на Свабодзе» і бясплатна паслухаць (Soundcloud) аўдыёкнігу «Доўгая дарога дадому».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG