Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне знайшлі дакумэнты з «чорнай касы» Януковіча


«Залаты батон», знойдзены пасьля зьвяржэньня Януковіча ў яго рэзыдэнцыі, стаў сымбалем карупцыйнага праўленьня «рэгіяналаў»

«Залаты батон», знойдзены пасьля зьвяржэньня Януковіча ў яго рэзыдэнцыі, стаў сымбалем карупцыйнага праўленьня «рэгіяналаў»

Ва Ўкраіне апублікаваныя таемныя дакумэнты былой кіроўнай Партыі рэгіёнаў. Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны (НАБУ) пачало расьсьледаваньне фактаў карупцыі ў краіне ў пэрыяд прэзыдэнцтва Віктара Януковіча.

Падставай для расьсьледаваньня стала заява экс-намесьніка кіраўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Віктара Трапака. Ён перадаў сьледчым НАБУ дакумэнты з так званай «чорнай касы» Партыі рэгіёнаў з агульнымі выплатамі на суму каля 2 млрд даляраў шэрагу былых і цяперашніх украінскіх высокапастаўленых чыноўнікаў, палітыкаў, судзьдзяў, грамадзкіх дзеячаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.

30 траўня адпаведныя зьвесткі ў Адзіны рэестар дасудовых расьсьледаваньняў былі ўнесеныя дэтэктывамі Бюро па папярэдняй прававой кваліфікацыі паводле ч.4 арт.369 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны («прапанова, абяцаньне або прадстаўленьне неправамернай выгады службовым асобам»). Пры гэтым у Бюро падкрэсьліваюць, што «залішняя публічнасьць у гэтай справе можа нашкодзіць выкрыцьцю карупцыйных правапарушэньняў і прыцягненьню вінаватых да адказнасьці».

Цалкам матэрыял чытаць на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG