Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З СІЗА КДБ вызвалілі некалькіх фігурантаў справы Чыжа 


Ім зьмянілі меру стрыманьня, бо гэтыя людзі супрацоўнічаюць са сьледзтвам, паведаміў агенцтву БелТА начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Дзьмітры Пабяржын.

Імёны вызваленых не называюцца.

Бізнэсоўца і генэральнага дырэктара кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа затрымалі 11 сакавіка. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленьне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Разам з Чыжом былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек (сярод іх — Эдмунд Тышкевіч, намесьнік Чыжа па эканамічных і фінансавых пытаньнях).

На прэсавай канфэрэнцыі 15-га сакавіка старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў, што Юры Чыж, даведаўшыся пра ператрусы ў офісах кампаніяў, спрабаваў на машыне зьбегчы за мяжу. Чыжу пагражае да сямі гадоў турмы.

XS
SM
MD
LG