Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі адмаўляе авіяўдары па Ідлібу ў Сырыі


Ахвяры авіяўдараў у Ідлібе
Ахвяры авіяўдараў у Ідлібе

Праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights паведаміла пра 23 загінулых пры расейскім авіяўдары ў ноч на 31 траўня.

Праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights паведаміла пра 23 загінулых пры расейскім авіяўдары ў ноч на 31 траўня.

У міністэрстве абароны Расеі заяўляюць, што расейская авіяцыя не наносіла мінулай ноччу ўдары па горадзе Ідліб у Сырыі. Прадстаўнік ведамства Ігар Канашэнкаў 31 траўня паведаміў журналістам, што баявыя задачы ў гэтым раёне не выконваліся, а паведамленьні аб загінулых ён назваў «страшылкамі».

Раней у аўторак базаваныя ў Вялікабрытаніі сырыйскія праваабаронцы паведамілі, што ў выніку расейскіх авіяўдараў па Ідлібу ў ноч на аўторак загінулі як найменей 23 чалавекі.

Расейская ваенная кампанія ў Сырыі пачалася 30 верасьня летась. 15 сакавіка прэзыдэнт Уладзімір Пуцін загадаў вывесьці з Сырыі асноўную частку ваеннага кантынгенту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG