Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 1 чэрвеня. Сусьветны дзень абароны дзяцей


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск. Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне.

Менск. Сустрэча са швэдзкімі пісьменьніцамі Эвай Віт-Братстрэм і Сьцінай Стур у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) а 13 гадзіне, і а 19 гадзіне ў прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9).

Пачынаецца археалягічны летнік для моладзі і навучэнцаў. У Сьветлагорску Гомельскай вобласьці арганізуецца 18 добраахвотніцкая археалягічная двухтыднёвая экспэдыцыя, якая будзе працаваць у адным з месцаў археалягічных раскопак у Беларусі. У праграме — праца на раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паездкі.

У гісторыі:

Сусьветны дзень абароны дзяцей.

Сусьветны дзень бацькоў

1836 — закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.
1862 — на ўсёй тэрыторыі ЗША скасавана рабства.
1916 — у Вільні створаны Беларускі клюб.
1918 — у Менску адкрыта кансэрваторыя.
1933 — у Менску адкрыты Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (з 1991 году — Беларускі дзяржаўны эканамічны унівэрсытэт).
1951 — выйшаў першы нумар газэты «Фізкультурнік Беларусі» (цяпер — «Спартыўная панарама»).
1990 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш (старэйшы) і савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў падпісалі дамову аб спыненьні вытворчасьці хімічнай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1901 — Сяргей Пясэцкі, беларускі пісьменьнік.
1911 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.
1926 — Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, сэкс-сымбаль.
1945 — Аляксей Кузьміч, беларускі мастак.
1946 — Генрых Далідовіч, беларускі пісьменьнік.
1954 — Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.
1963 — Ігар Жалязоўскі, беларускі спартовец, заслужаны майстар спорту па хуткасным бегу на каньках,сярэбраны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў

У гэты дзень памерлі:

1434 — Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.
1970 — Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

Цытата

Слава для мяне — гэта нешта імгненнае; шчасьце не доўжыцца доўга. Слава ня можа жыць кожны дзень, яна сапраўды натхняе, але толькі часова. Вядомасьць — як ікра: яна, вядома, вельмі смачная, але калі вы ясьце яе кожны дзень, яна вам хутка надакучыць.

Мэрылін Манро

XS
SM
MD
LG