Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве на хабары злавілі мэнэджэра кампаніі-будаўніка заводу Geely


Мэнэджэр па зьнешнеэканамічных сувязях кітайска-беларускай кампаніі «БелДжы» атрымаў 30 млн рублёў хабару за пастаўку бэтону.

Менская і барысаўская міліцыя затрымала 40-гадовага мэнэджэра па зьнешнеэканамічных сувязях кітайскай кампаніі-будаўніка аўтазаводу Geely у Барысаўскім раёне. Відэа затрыманьня публікуе УУС Менскага аблвыканкаму.

Затрыманьне адбылося ў Барысаве падчас атрыманьня мужчынам хабару ў памеры 30 млн рублёў (каля 1500 даляраў) ад дырэктара камэрцыйнай фірмы за «вырашэньне пытаньняў» аб выкананьні дамовы наконт паставак бэтону і своечасовай аплаце.

Распачатая крымінальная справа, мужчына зьмешчаны пад варту. Яго маёмасьць, у тым ліку дзьве дарагія машыны, арыштаваная.

XS
SM
MD
LG