Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Час касьбы


Леон Агюстэн Лерміт, «Касьба» (1887)
Леон Агюстэн Лерміт, «Касьба» (1887)

Ляжу на скошанай траве. Непадалёку бацька на купіне курыць. Нам няма куды сьпяшацца. Дзялка скошана, а да заходу сонца яшчэ далёка. Па мне поўзаюць рудыя мурашкі. Адна ўкусіла за нагу. Балюча. Укушанае месца пачынаю драпаць і, пабачыўшы кроў, думаю: «Убачыла б мама, накрычала б, каб так болей не рабіў». Але мамы побач няма. Няма і бацькі, і я ляжу на зялёнай канапе, як на скошанай траве. І мне няма куды сьпяшацца. У мяне баліць горла, і мне трэба паправіцца. Наперадзе выхадныя, і я, магчыма, паеду касіць траву каля роднай хаты, дзе, відаць, насьценны гадзіньнік, заведзены два тыдні таму, спыніўся. І ў хаце ціха-ціха, як у закінутым вульлі, што стаяў каля дзялкі, калі мы з бацькам былі касцамі...

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG