Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША заблякавалі па трывозе Белы Дом, у якім знаходзіўся Абама


Паўночны бок Белага дома ў панядзелак быў заблякаваны зь меркаваньняў бясьпекі з-за падазронага пакета, паведаміў прадстаўнік Сакрэтнай службы.

Паводле паведамленьняў, жанчына перакінула пакет праз паўночную агароджу прылеглай да Белага дома тэрыторыі.

Частковая блякіроўка адбылася ў Дзень памінаньня, калі прэзыдэнт ЗША Барак Абама быў дома.

Журналістам не дазволілі пакінуць комплекс Белага дома праз паўночна-заходнюю браму, інфармуе агенцтва Reuters. Паблізу можна было назіраць аварыйна-выратавальныя службы.

Прадстаўнік уладаў расказаў аб правядзеньні праверкі на прадмет наяўнасьці небясьпечных матэрыялаў.

Адзін чалавек зьмешчаны пад варту, піша Голас Амэрыкі са спасылкай на фэдэральныя праваахоўныя органы.

Блякіроўка Белага Дому была зьнятая празь дзьве гадзіны. ​

XS
SM
MD
LG