Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новае пакаленьне мае патрэбу ў новым прачытаньні старых кніг. Так вырашыў нейкі ананімны перакладчык, які пераклаў Біблію, выкарыстоўваючы інтэрнэт-слэнг і смайлікі. «Пісаньне для міленіялаў» стваралася на працягу паўгода. Для гэтага спатрэбілася праграма, якая замяняла словы на адпаведныя ім эмодзі, паведамляе onliner.by.

Кніга распаўсюджваецца праз iTunes за $ 2,99 і ўтрымлівае больш за 3 тысячы старонак. «Я падумаў, што калі б мы жылі праз 100 гадоў, у будучыні, то эмодзі-Біблія ўжо існавала б. А таму вырашыў, што пацешна будзе паспрабаваць... »- цытуе стваральніка The Guardian.

XS
SM
MD
LG