Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевяць сяброў тапанімічнай камісіі прагаласавалі за тое, каб назваць мост праз Дудэргоўскі канал імем Ахмата Кадырава ў гонар колішняга прэзыдэнта Чачні Ахмата Кадырава.

У часе тайнага галасаваньня за такую назву выказаліся 9 чалавек, 6 — супраць, 2 — устрымаліся.

Рашэньні тапанімічнай камісіі носяць рэкамэндацыйны характар. Канчатковае рашэньне застаецца за губэрнатарам Санкт-Пецярбурга.

28 траўня ў Пецярбургу прайшла вулічная акцыя супраць прысваеньня мосту імя Кадырава. Супраць выказаліся рэжысэр Аляксандар Сакураў, актор Алег Басілашвілі, іншыя вядомыя дзеячы расейскай культуры.

Назваць вуліцу ў Пецярбургу імем Ахмата Кадырава прапаноўваў дэпутат заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга Віталь Мілонаў. Але Смольны ў студзені 2015 году адмовіў, заявіўшы, што Ахмат Кадыраў ня быў зьвязаны зь Пецярбургам у сваёй біяграфіі.

Ахмат Кадыраў — першы прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі бацька цяперашняга в. а. кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава.

XS
SM
MD
LG