Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Чада прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня


Хісэн Хабрэ

Хісэн Хабрэ

Паводле зьвестак праваабаронцаў, Хісэн Хабрэ вінаваты ў гібелі больш за 40 тысяч чалавек.

Спэцыяльны трыбунал, які засядае у Сэнэгале, у панядзелак прызнаў былога прэзыдэнта Чада Хісэна Хабрэ вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасьці і прысудзіў яго да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Суд пастанавіў, што Хабрэ нясе адказнасьць за забойствы і катаваньні яго палітычных апанэнтаў у пэрыяд знаходжаньня ва ўладзе з 1982 па 1990 гады.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, экс-прэзыдэнт Чада вінаваты ў гібелі больш за 40 тысяч чалавек. Крытыкі празвалі яго «афрыканскім Піначэтам» за зьдзейсьненыя ім злачынства.

Хісэн Хабрэ адхіляе вылучаныя супраць яго абвінавачваньні. На працягу 15 дзён ён можа абскардзіць прысуд.

На працягу 16 гадоў ахвяры Хабрэ і праваабаронцы вялі барацьбу за тое, каб аддаць яго пад суд у Сэнэгале, куды ён уцёк пасьля дзяржаўнага перавароту ў Чадзе ў 1990 годзе.

XS
SM
MD
LG