Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ФСБ Расеі затрымвала чалавека за «інгерманляндзкі сэпаратызм»


Russia - Artyom Chebotarev, Ingermanlandian activist, arrested in Petersburg by FSB
Russia - Artyom Chebotarev, Ingermanlandian activist, arrested in Petersburg by FSB

У сацыяльных сетках днямі зьявілася відэа, на якім супрацоўнікі ФСБ затрымліваюць жыхара Санкт-Пецярбургу Арцёма Чабатарова.

Затрыманьне адбылося ў пятніцу, 27 траўня. 28 траўня сам Чабатароў паведаміў расейскім журналістам, што яго выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.

У паведамленьнях расейскіх мэдыяў сьцьвярджаецца, што Чабатароў быў затрыманы за так званы інгерманляндзкі сэпаратызм. Ён нібыта зьяўляецца стваральнікам арганізацыі «Інгрыя», якая быццам бы выступае за аддзяленьне Інгерманляндыі (Санкт-Пецярбург і навакольле) ад Расеі.

Раней у мэдыях сьцьвярджалася, што Чабатароў быў затрыманы пасьля напісаньня аднаго камэнтара ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Пецярбуржца падазраюць у распальваньні нянавісьці або варожасьці (1 частка 282 артыкула Крымінальнага кодэкса РФ) праз камэнтар, які ён 7 лютага апублікаваў у групе «Рускамоўны бандэравец».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG