Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік сырыйскай апазыцыі заявіў пра выхад зь мірных перамоваў


Кіраўнік сырыйскага апазыцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш (у цэнтры)

Кіраўнік сырыйскага апазыцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш (у цэнтры)

Кіраўнік сырыйскага апазыцыйнага Вярхоўнага камітэту па перамовах Махамед Алуш заявіў пра адстаўку з-за правалу мірных перамоваў, якія адбываліся пад эгідай ААН. Паводле яго слоў, гэтыя перамовы не прынесьлі палітычнага ўрэгуляваньня і не палегчылі цяжкага становішча сырыйцаў у заблякаваных раёнах.

Вярхоўны камітэт па перамовах яшчэ ў красавіку прыпыніў удзел у дыялёгу ў Жэнэве з урадавай дэлегацыяй Сырыі. Дата аднаўленьня перамоваў не была вызначаная.

Махамед Алуш дадаў, што дыялёг зьяўляецца «пустым марнаваньнем часу», пакуль сырыйскі ўрад не выяўляе гатоўнасьці да «сур’ёзных перамоваў».

У лютым у Сырыі абвясьцілі пра дасягненьне дамоўленасьцяў аб перамір’і, але паведамленьне пра баявыя дзеяньні ў гэтай краіне працягваюць паступаць. Грамадзянскі канфлікт, які перарос у поўнамаштабную вайну, пачаўся ў Сырыі ў 2011 годзе.

XS
SM
MD
LG