Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуркоў у Менску: Ніякіх пытаньняў да футболкі з Пагоняй не было


Віталь Гуркоў

Віталь Гуркоў

Беларускія чэмпіёны сьвету ў тайскім боксе прыляцелі ў Менск са Швэцыі, дзе праходзілі спаборніцтвы.

Чэмпіёнамі сьвету сталі пяцёра беларускіх спартоўцаў — Дзьмітры Валент, Анатоль Ванакаў, Андрэй Герасімчук, Віталь Гуркоў і Алена Ляшкевіч.

«Кожны раз як першы», — расказаў тэлеканалу «Белсат» Віталь Гуркоў, які стаў чэмпіёнам 11 раз. На пытаньне пра футболку з Пагоняй, у якой ён выйшаў на цырымонію ўзнагароджаньня, Гуркоў адказаў: «Ніякіх пытаньняў да яе не было».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG