Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрпол выставіў на сайт інфармацыю пра падазраванага ў забойстве Нямцова


Месца забойства Барыса Нямцова

Месца забойства Барыса Нямцова

На сайце Інтэрполу зьявілася картка з дадзенымі аб вышуку байца батальёну «Поўнач» Міністэрства ўнутраных спраў Чачні Руслана Мухудзінава.

На сайце Інтэрполу зьявілася картка з дадзенымі аб вышуку байца батальёну «Поўнач» Міністэрства ўнутраных спраў Чачні Руслана Мухудзінава, які абвінавачваецца ў арганізацыі забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

У картцы адзначаецца, што 29-гадовы Мухудзінаў адшукваецца міжнароднай арганізацыяй паводле абвінавачваньня ў забойстве і незаконным абароце зброі.

Расея абвясьціла Мухудзінава ў міжнародны вышук у лістападзе 2015 году, месяцам пазьней стала вядома, што расейскія праваахоўныя органы перадалі ў Інтэрпол інфармацыю для арганізацыі вышуку.

У лютым 2016 году адвакат сям’і Нямцова Вадзім Прохараў паведаміў, што пошукамі Мухудзінава займаецца ня толькі расейскае бюро Інтэрполу, але і генэральны сакратарыят арганізацыі, які знаходзіцца ў Ліёне. Аднак тады на афіцыйным сайце Інтэрполу такіх дадзеных не было.

18 лістападу мінулага году Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Мухудзінава.

Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце непадалёк ад Крамля. Па справе аб забойстве арыштаваныя пяцёра ураджэнцаў Чачні. Усе яны адмаўляюць віну.

XS
SM
MD
LG