Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Валянціну Быкаву (сястру Васіля Быкава) учынены напад, яна ў рэанімацыі


Валянціна Быкава

Валянціна Быкава

Пра гэта паведаміў у сваім профілі ў Фэйсбуку журналіст і грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка

Глеб Лабадзенка піша:

“Патэлефанавала яе суседка, распавяла жах, у які цяжка паверыць. Учора зранку Валянціна Уладзіміраўна пачула нейкі шум у бакоўцы, выйшла паглядзець, у гэты момант атрымала моцны ўдар. Стала крычаць, нападнік стаў заціскаць ёй рот. У выніку зламаў некалькі рабрынаў і руку. Яна здолела выклікаць хуткую, цяпер яна ў рэанімацыі Вушацкай лякарні.

У яе ўжо былі следчыя, міліцыя і кіраўніцтва райвыканкама. Удар быў ззаду, таму яна не пабачыла і не запомніла нападніка. Як сказала суседка, з хаты нічога не прапала -- нападніка нешта спужала і ён уцёк.
Іншых падрабязнасцяў суседка не паведаміла.

Заўтра яна ідзе пераведваць Валянціну Уладзіміраўну, тады занясе ёй тэлефон і будзе магчымасць з ёй пагутарыць.

У ліпені Валянціне Уладзіміраўне споўніцца 90 год“.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG