Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў узяць пад прыцэл Румынію і Польшчу


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Выступаючы ў Атэнах, расейскі прэзыдэнт заявіў, што зьбіраецца прыняць захады ў адказ на разьмяшчэньне Злучанымі Штатамі сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Румыніі і Польшчы.

«Яшчэ ўчора некаторыя часткі тэрыторыі Румыніі ня ведалі, што такое быць пад прыцэлам, аднак сёньня нам прыйдзецца зрабіць пэўныя дзеяньні, якія будуць забясьпечваць нашу бясьпеку. Тое ж самае будзе і ў Польшчы», — заявіў Пуцін пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам.

Пуцін, які выступае з крытыкай разьмяшчэньня сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе, што, на яго думку, уяўляе пагрозу для Расеі, ня стаў удавацца ў дэталі таго, як менавіта будуць выглядаць меры ў адказ. Аднак, Пуцін падкрэсьліў, што Расея проста адказвае на дзеяньні ЗША.

Вашынгтон пакуль ніяк не пракамэнтаваў зробленыя ў Грэцыі выказваньні Пуціна пра сыстэму супрацьракетнай абароны.

Амэрыканская ракетна-тэхнічная база Дэвесэлу была ўведзена ў эксплёатацыю ў пачатку траўня 2016 году. Нягледзячы на заявы НАТО і Злучаных Штатаў аб тым, што база будзе прызначана выключна для абарончых мэтаў, Уладзімір Пуцін сьцьвярджае, што яна можа выкарыстоўвацца для нападу, калі «проста памяняць яе кампутарную праграму забесьпячэньня».

«НАТО адмахваецца ад нас, сьцьвярджаючы, што сыстэма супрацьракетнай абароны не нясе пагрозы для Расеі. Што ўвесь праект быў пачаты ў якасьці прэвэнтыўнай меры, у сувязі зь ядзернай праграмай Ірану. Ну і дзе цяпер гэтая праграма? Яна не існуе», — заявіў Пуцін, нагадваючы пра ядзернае пагадненьне, якое краіны «шасьцёркі» заключылі з Іранам у 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG