Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі прададуць турмы пад гатэлі


Турма на Валадарскага ў Менску месьціцца ў Пішчалаўскім замку

Турма на Валадарскага ў Менску месьціцца ў Пішчалаўскім замку

Італьянскі ўрад зьбіраецца прадаць гістарычныя будынкі турмаў, разьмешчаных у Рыме, Міляне і Нэапалі. Атрыманыя сродкі плянуецца інвэставаць у будаўніцтва новых турмаў на ўскраінах гарадоў, паведамляе Reuters.

Як растлумачыў міністар юстыцыі Італіі Андрэа Арлянда, на продаж можа быць выстаўлена пабудаваная ў XVII стагодзьдзі рымская турма Рэгіна Коэлі, разьмешчаная на беразе ракі Тыбр, дзе цяпер адбываюць пакараньне каля 600 зьняволеных. Акрамя таго, плянуецца прадаць турму Поджарэале ў Нэапалі, узьведзеную ў 1914 годзе і разьлічаную на 2000 зьняволеных, а таксама пабудаваную ў 1879 году турму Сан-Віторыё ў Міляне, дзе могуць знаходзіцца 750 зьняволеных.

Паводле Арлянда, у гістарычных будынках турмаў могуць быць разьмешчаныя гатэлі або кватэры.

У Беларусі ёсьць як найменей чатыры помнікі культурна-гістарычнай спадчыны, у якіх месьцяцца турэмныя ўстановы. У Менску ў адным зь нямногіх гістарычных будынкаў, якія захаваліся ў сталіцы — Пішчалаўскім замку — знаходзіцца сьледчы ізалятар № 1. У будынках, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасьць, разьмешчаныя сьледчыя ізалятары ў Бабруйску, Глыбокім, Горадні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG