Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ерафееў і Аляксандраў у Расеі ня будуць лічыцца судзімымі


Жонкі сустракаюць Ерафеева і Аляксандрава пасьля вяртаньня ў Маскву
Жонкі сустракаюць Ерафеева і Аляксандрава пасьля вяртаньня ў Маскву

Прысуд, вынесены украінскім судом расейцам Яўгену Ерафееву і Аляксандру Аляксандраву, не акажа ўплыву на іх далейшае працаўладкаваньне.

Пра гэта піша «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сытуацыяй.

«Гаворка ідзе пра судзiмасьць не паводле прысуду расейскага суду, а таму ў графе анкеты аб судзімасьці будзе прочырк і яны змогуць бесперашкодна ўладкоўвацца на любую працу», — сказаў суразмоўца агенцтва.

На пытаньне, якая верагоднасьць таго, што расейцы могуць зноў вярнуцца ў войска, крыніца адзначыла: «Тэарэтычна могуць, але практычна, хутчэй за ўсё, гэтага не адбудзецца, з-за пэўных абставінаў».

Ерафееў і Аляксандраў 25 траўня вышлі на свабоду адначасова з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якая была асуджаная ў РФ за нібыта забойства двух расейскіх журналістаў.

Расейскія афіцэры ГРУ патрапілі ў палон на Данбасе і былі асуджаныя украінскім судом па абвінавачваньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Расейскі бок настойвае, што вызваленьне Саўчанкі ды Ерафеева і Аляксандрава — не абмен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG