Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казачок


Станіслаў Маслоўскі, «Вясна 1905 году» (1906)
Станіслаў Маслоўскі, «Вясна 1905 году» (1906)

— Не падхадзіце, тут офіс асвешчают! — запыніў мне дарогу маладзён у крыху вялікай для яго камуфляжнай куртцы.

— А хто вы, каб мяне спыняць і не пускаць у будынак? — пацікавіўся я.

— Праваславные мы. Казачкі! — з гонарам адказаў ён і шматзначна дадаў: — Знаеце, хто эта? Эта — служывые за веру!

У гэты момант на прыступкі выйшаў сьвятар і акрапіў сьвятою вадой супрацоўнікаў офісу, якія выйшлі з калідора на ганак. Усе прысутныя павярнуліся і схілілі галовы.

Я паглядзеў на маладзёна. Ён засяроджана і вельмі сур’ёзна паглядзеў у бок сьвятара і павольна, але шырока перастаўляючы руку, перажагнаўся зьлева направа...

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG