Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтку пагражаюць адлічыць з унівэрсытэту за ўдзел у флэшмобе «Танчым за рэформы»


Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджаньне пра адлічэньне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту пасьля таго, як зьняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэшмобу «Танчым за рэформы», паведамляецца на афіцыйным сайце руху.

Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусьцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» ў лютым. Празь яго яны хацелі зьвярнуць увагу на адсутнасьць рэформаў у беларускіх ВНУ.

Відэа Аліны Нагорнай зь сябрамі зьявілася ў сацсетках 25 траўня. Ягоны сюжэт — просты, студэнты танчаць каля ўнівэрсытэту, у якім вучацца, у дадзеным выпадку гэта Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

27 траўня, з Алінай у сацсетках зьвязалася супрацоўніца ўнівэрсытэта. «Аліна, калі вы сёньня да 17.00 ня выдаліце з кантактаў відэа „Танцы за рэформы“, будзеце адлічаныя», — напісала Ірына ў асабістых паведамленьнях у сацсетцы «В контакте».

«Я здала сэсію з сярэднім балам 8,2, — адказала ёй Нагорная. — За што вы можаце мяне адлічыць?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG