Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубілюс раскажа беларускім ІП, у якіх умовах працуе малы бізнэс у Літве


«Круглы стол» з прадпрымальнікамі, праведзены Гомельскай арганізацыяй АГП, яе экспэртнай групай і аналітычным цэнтрам «Стратэгія». Гомель, 16 траўня 2016 году

«Круглы стол» з прадпрымальнікамі, праведзены Гомельскай арганізацыяй АГП, яе экспэртнай групай і аналітычным цэнтрам «Стратэгія». Гомель, 16 траўня 2016 году

У панядзелак, 30 траўня, у Менску экспэртная рада пры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аналітычны цэнтар «Стратэгія» праводзяць канфэрэнцыю «Ад вялікай дзяржавы — да малога бізнэсу: асновы структурных трансфармацый». На ёй абмяркуюць стан бізнэсу ў Беларусі, экспэрты выкажуць свае меркаваньні пра тое, што замінае разьвіцьцю прыватнай ініцыятывы.

У мерапрыемстве прымаюць удзел беларускія і літоўскія экспэрты і палітыкі, сярод якіх былы прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ды іншыя. Таксама на канфэрэнцыю запрошаныя беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі.

Як паведамілі Свабодзе ў АГП, канфэрэнцыя будзе складацца з дзьвюх частак. Спачатку літоўскія экспэрты распавядуць пра ўмовы для малога бізнэсу ў іх краіне. Затым удзельнікі дыскусіі паспрабуюць зразумець, чаму у беларускіх бізнэсоўцаў не атрымліваецца працаваць гэтаксама, як працуюць іх калегі з суседняй краіны.

XS
SM
MD
LG