Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дыстрыб’ютар грузавікоў Hyundai выйшаў на рынак Беларусі


Кампанія «Хёндэ Матор Камэрцыйныя Аўтамабілі Рус», афіцыйны дыстрыб’ютар камэрцыйнай тэхнікі Hyundai ў Расеі, атрымала статус афіцыйнага дыстрыб’ютара брэнда ў Беларусі. Пра гэта са спасылкай на прэсавую службу кампаніі перадае БЕЛАПАН.

«Беларускі рынак зьяўляецца важным стратэгічным напрамкам нашага разьвіцьця. Асобна я хачу адзначыць, што ўсе праграмы падтрымкі афіцыйных дылераў Hyundai, якія ажыцьцяўляюцца на тэрыторыі Расеі, будуць рэалізаваныя і на тэрыторыі Беларусі. Гэта датычыцца і прасоўваньня брэнда Hyundai ў цэлым», — заявіў генэральны дырэктар «Хёндэ Матор Камэрцыйныя Аўтамабілі Рус» Аляксей Храмцоўскі.

Акрамя таго, былі праведзеныя перамовы з буйнымі лягістычнымі кампаніямі Беларусі. Беларускія партнэры адзначылі, што грузавыя аўтамабілі Hyundai выдатна зарэкамэндавалі сябе на мясцовым рынку і пасьпяхова лідзіруюць сярод расейскіх і замежных аналягаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG