Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсантъ»: замежныя інвэстары пабілі рэкорд па скарачэньні інвэстыцыяў у Расеі


Замежныя інвэстары ня лічаць прывабнымі ўкладаньні ў Расею, за мінулы тыдзень яны забралі з расейскіх фондаў $ 196 млн, максымальны паказьнік за апошнія тры чвэрці году.

Пра гэта са спасылкай на дадзеныя Emerging Portfolio Fund Research піша «Коммерсантъ».

Паводле дадзеных EPFR, за апошнія тры тыдні расейскія фонды на фоне інтэнсіўнага скарачэньня інвэстыцый страцілі $ 350 млн, уцёкі інвэстараў не спыніла нават павелічэньне коштаў на нафту.

Раней расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што сытуацыя ў эканоміцы Расеі зьмяняецца да лепшай, а прынятыя ўрадам захады даюць свой эфэкт.

XS
SM
MD
LG