Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін ня хоча вяртаць Крым Украіне


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб тым, што ўсьлед за Надзеяй Саўчанкай украінскія ўлады вернуць паўвостраў, перадае «РИА Новости».

«Што тычыцца Крыму, то пытаньне мы лічым закрытым канчаткова. Гэта гістарычнае рашэньне людзей, якія пражываюць у Крыме, і ніякіх абмеркаваньняў з гэтай нагоды ні з кім Расея весьці ня будзе», — заявіў Пуцін.

Пры гэтым ён дадаў, што яму ў галаву прыходзіць вядомая прымаўка: «Дай бог вашаму цялятку нашага ваўка зьесьці».

«Таму давайце лепш ня будзем да гэтага вяртацца», — падсумаваў кіраўнік Расейскай Фэдэрацыі.

Раней Парашэнка заявіў пра намер вярнуць Украіне Данбас і Крым, як украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG