Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Вінаградава зноў выклікаюць у суд


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Пра гэта грамадзкі актывіст, адзін з рэкардсмэнаў-палітвязьняў па адбыцьці пакараньня на «сутках», паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Суд пройдзе 7 чэрвеня. Як піша спадар Вінаградаў, ён наведаў міліцыю і зразумеў па размовах там, што над ім зноў усталююць нагляд.

Павал Вінаградаў нарадзіўся ў 1988 годзе ў Менску. За сваю палітычную дзейнасьць неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Усяго па адміністрацыйных справах Павал Вінаградаў правёў за кратамі больш за 200 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG