Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ня хоча даць Беларусі зьніжку на газ


Пытаньне пра зьніжку на газ для Беларусі не разглядаецца, цана павінна вызначацца ў рамках дзейнага кантракту, заявіў журналістам кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак.

«Наша пазыцыя заключаецца ў тым, што падпісаны кантракт, які дзейнічае на пэрыяд 2015-2016 гадоў. У рамках гэтага кантракту агаворана формула, якая прадугледжана дзейным пагадненьнем. Гэты кантракт ніхто не адмяняў, па ім беларускі бок плаціў у 2015 годзе і павінен плаціць у 2016 годзе,» — цытуе Новака агенцтва ТАСС.

Раней Новак заяўляў, што бягучая цана паставак расейскага газу для Беларусі складае 132 даляры за тысячу кубамэтраў.

Паводле Мінэнэрга Расеі, доўг Беларусі за газ перад «Газпромам» склаў больш за 125 мільёнаў даляраў за першыя чатыры месяцы 2016 году.

У сваю чаргу міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык заяўляў, што Беларусь ня мае ніякага доўгу перад «Газпромам». Патупчык адзначаў, што Беларусь лічыць справядлівай цану на пастаўлены ў краіну расейскі газ у памеры 73 даляры за тысячу кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG