Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка увёў санкцыі ў дачыненьні да шэрагу кіраўнікоў расейскіх СМІ


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб «пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных мерах (санкцыях)» у дачыненьні да шэрагу кіраўнікоў расейскіх СМІ, якія «ствараюць рэальныя і патэнцыйныя пагрозы нацыянальным інтарэсам, нацыянальнай бясьпецы, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, спрыяюць тэрарыстычнай дзейнасьці і парушаюць правы і свабоды грамадзяніна, прыводзяць да акупацыі тэрыторый і ствараюць перашкоды для паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі Ўкраіны належных правоў і свабодаў».

Сярод асобаў, якія трапілі ў санкцыйны сьпіс, у прыватнасьці, генэральны дырэктар тэлекампаніі «Першы канал» Канстанцін Эрнст, галоўны рэдактар сайту Novorus.info Андрэй Суркоў, уладальнік холдынгу «Правда.ру» Вадзім Гаршэнін, генэральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва ТАСС Сяргей Міхайлаў, былы генэральны дырэктар тэлеканалу LifeNews Ашот Габралянаў, галоўны рэдактар тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян.

Усяго ў сьпісе асоб, якія трапляюць пад санкцыі, 17 прозьвішчаў.

Кабінэту міністраў разам са Службай бясьпекі Ўкраіны даручана забясьпечыць выкананьне гэтых абмежавальных захадаў.

МЗС Украіны павінен праінфармаваць ЭЗ, ЗША і іншыя дзяржавы аб увядзеньні санкцый і паставіць перад імі пытаньне аб скарыстаньні аналягічных абмежавальных захадаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG