Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурты Vuraj i Re1ikt запісалі рок-вэрсію народнай песьні «Вэлытай, пэрэпылко»


Гурт “Rel1kt” на сёлетняй цырымоніі ўзнагароджваньня найлепшых альбомаў беларускай музыкі.

Гурт “Rel1kt” на сёлетняй цырымоніі ўзнагароджваньня найлепшых альбомаў беларускай музыкі.

Гэтая песьня набыла вядомасьць у выкананьні лідэра гурту Vuraj Сержука Доўгушава і стала неафіцыйным гімнам «Сьпеўнага сходу». «Цяпер яна зрабілася яшчэ больш гітовай, і па-рэліктаўску рокавай, – цытуе Сяржука Доўгушава Tuzin.fm. – У песьні зьявілася мужчынскае шматгалосьсе, менавіта мне так і хацелася, каб перадаць дух і ідэю песьні. Гэта летняя, жніўная песьня, яна заўсёды сьпявалася на некалькі галасоў. Адное што яна зрабілася мужчынскай. І прыпеў загучаў сапраўды па-стадыённаму».

Сваім самотнікам Vuraj i Re1ikt анансуюць вялікі канцэрт, які адбудзецца 29 траўня ў менскім клюбе «Брюгге». На ім песьні Vuraj упершыню можна пачуць з колавай лірай, якая шмат дзе заменіць гітару.

Паслухаць, як гучыць колавая ліра, можна ў гэтых відэа са студыі Свабоды.

XS
SM
MD
LG