Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея падоўжыць прадуктовае эмбарга да канца 2017 году


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў ураду падрыхтаваць прапановы па прадаўжэньню «прадуктовага эмбарга» да канца 2017 году. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Расея ўвяла абмежаваньні на пастаўкі харчаваньня з ЗША, Эўразьвязу, Канады, Аўстраліі і Нарвэгіі ў жніўні 2014 году. У Крамлі тады гэтыя дзеяньні назвалі «мерамі ў адказ» на санкцыі Захаду, якія былі ўведзеныя за анэксію Крыму і ўмяшаньне Расеі ў канфлікт на ўсходзе Ўкраіны.

У чэрвені мінулага году прэзыдэнт Уладзімер Пуцін на год працягнуў забарону на ўвоз прадуктаў з краін, якія ўвялі санкцыі адносна Расеі, патлумачыўшы гэта забесьпячэньнем «бясьпекі Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG