Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 траўня: 135-годзьдзе Івана Луцкевіча, фэстываль вулічнай ежы ў Менску, дзень Полацку, дзень ручнікоў у Горадні


Іван Луцкевіч

Іван Луцкевіч

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Горадня. Дзень ручнікоў у нацыянальным стылі. Месца правядзеньня — Цэнтар рамёстваў «Спадчына» (вул. Рэйманта 12).

Браслаў. На Замкавай гары адбудзецца сярэднявечны фэст «Меч Брачыслава». У праграме – рыцарскія двубоі, сярэднявечныя танцы, салют, канцэрт гурту NAVI. Пачатак а 17:00

Менск. У рамках Дзён культуры Ізраілю адкрываецца выстава ілюстрацый дзіцячых кніг, выдадзеных у Ізраілі за пэрыяд з 1948 па 2014 год. Месца правядзеньня — Галерэя «Дом карцін» (пр. Пераможцаў 89.) Пачатак а 19:00

Менск. У рамках выставы «Сацыялістычны сюррэалізм. Нонканфармісцкае мастацтва з калекцыі Андрэя Плясанава» адбудзецца лекцыя «Беларускі авангард 1980-х: плян зьместу і плян выражэньня». Чытае навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю Аліна Стралкоўская. Месца правядзеньня — НММ (вул Леніна, 20). Пачатак а 15.00

Менск. Другі фэстываль вулічнай ежы Vulitsa. Ezha. Месца правядзеньня — Парк Чалюскінцаў (пр. Незалежнасьці, 84/1). Пачатак а 12:00

Менск. Вялікі дабрачынны канцэрт, удзел у якім возьмуць вядомыя беларускія музыкі. Усе сабраныя грошы пойдуць на аздараўленьне выхаванцаў Дзіцячага дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыха-фізычнага разьвіцьця. Месца правядзеньня — Клюб «Re: Public» (вул Прытыцкага, 62.) Пачатак а 19:00

Менск. Прэс-мерапрыемства — урок «Чытаем па-беларуску з Velcom» пройдзе пад адкрытым небам у парку Янкі Купалы. Пачатак а 11:30

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Полацк. Дзень гораду

У гісторыі:

1569 — падпісаная Люблінская унія, якая аб’яднала Польшчу і Вялікае княства Літоўскае ў Рэч Паспалітую. Літва захавала частковую аўтаномію: асобнае заканадаўства і суды, казну, войска, шэраг пасадаў. Афіцыйнай мовай Літвы засталася старабеларуская.

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.

1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.

1961 — у Лёндане была ўтвораная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1987 ― 19-гадовы заходненямецкі пілёт Маціяс Руст саджае прыватны самалёт «Сэсна-173П» на Чырвонай плошчы ў Маскве.

У гэты дзень нарадзіліся:

1881 — Іван Луцкевіч, пачынальнік беларускага нацыянальнага руху, археоляг.

1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймса Бонда.

1960 — Алесь Аркуш, беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства Вольных Літаратараў і літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес».

У гэты дзень памерлі:

1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 — у баі каля в. Уладыкі (цяпер Вялейскі раён) забіты Вікенці Козел, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 г.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Над балотам захад сонца.
Пасярод, нібыта рана,
Багны дрогкае вакенца
Чырванее. За парканам
З трысьнягу, аеру, хлуду
Цішыня — як погляд Бога,
Быццам там чакаюць цудаў,
Ці даўно няма нікога.

Алесь Аркуш, верш «Над балотам захад сонца»

XS
SM
MD
LG