Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек з жалезам


Упершыню ўбачыў яго ў сакавіку — па завулку, вакол якога лепяцца гаражы, ішла... чыгунная ванна. Зробіць два крокі, прыпыніцца і зноў калдыбае па калдобінах...

У сьнежні, калі на горад абрынулася пакрыўджаная працяглай адлігай зіма, заўважыў, як ён адважна піхае праз вуліцу, упоперак руху, старую лядоўню — рэшту чыёйсьці хатняй мадэрнізацыі... Раптам паваліўся, нe ўтрымаўшыся на сьлізгаце. Я падбег, працягнуў руку, ён — сваю: «Бедны Юрык...»

Увечары з тэлевізара пачулася, як галоўны начальнік расьпякае ўрад, пагражае кратамі за жалеза, што ржавее па заводзкіх дварах...

Не дарэмна, аднак, працуюць на Беларусі пункты прыёму мэталалому. Чакаюць, калі «бедныя Юрыкі» пацягнуць, нарэшце, жалезныя краты.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG