Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7: выхад Брытаніі з ЭЗ пагражае сусьветнай эканоміцы


Удзельнікі саміту «Вялікай сямёркі» ў Японіі, 26 траўня 2016 году
Удзельнікі саміту «Вялікай сямёркі» ў Японіі, 26 траўня 2016 году

Пэрспэктыва выхаду Брытаніі з Эўрапейскага зьвязу ўяўляе сур’ёзную пагрозу росту сусьветнай эканомікі, гаворыцца ў дэклярацыі, прынятай у ходзе саміту «Вялікай сямёркі».

У чацьвер у Японіі пачаўся двухдзённы саміт краінаў «Вялікай сямёркі». Лідэры краінаў G7 абмяркоўваюць стан глябальнай эканомікі і міграцыйны крызіс. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць пытаньні кібэрбясьпекі і барацьбу з тэрарызмам.

Як паведамляе служба навінаў BBC, у дэклярацыі па выніках саміту G7 гаворыцца, што буйнамаштабныя перамяшчэньні мігрантаў і ўцекачоў зьяўляюцца глябальнай праблемай і патрабуюць скаардынаванага рашэньня.

У «Вялікую сямёрку» ўваходзяць Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Японія і ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG