Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчынам-геям у Ангельшчыне будуць прапаноўваць вакцыну супраць рака


У рамках экспэрымэнтальнага праекту, пачынаючы з чэрвеня 2016 году мужчынам гомасэксуалістам будзе прапаноўвацца вакцына для памяншэньня рызыкі захворваньня на рак.

Вакцына абараняе ад віруса папіломы чалавека, які павялічвае рызыка захворваньня на рак паражніны рота, на рак анальнага канала і на рак палавога члена.

З 2008 года гэтая вакцына ўжо прапануецца дзяўчынкам-падлеткам, моцна памяншаючы рызыку рака шыйкі маткі.

Аднак многія спэцыяліста заяўляюць, што вакцыну варта прапаноўваць таксама і хлопчыкам.

У лістападзе 2015 гаду Сумесны камітэт вакцынацыі і імунізацыі (JCVI), які дае рэкамэндацыі брытанскаму ўраду, заклікаў прапаноўваць гэтую вакцыну мужчынам-геям маладзейшым за 45 гадоў.

Пра гэта інфармуе ВВС.

XS
SM
MD
LG