Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Што стала з сайтам Радыё Свабода. Пытаньні і адказы


Крытыкуйце і выказвайце свае пажаданьні ў камэнтарах!

У Радыё Свабода зьмяніўся выгляд сайту. Мы адказваем на найбольш частыя пытаньні і заўвагі наведнікаў.

Навошта вы гэта зрабілі?

Для вашай зручнасьці. Мы аб’ядналі дзьве вэрсіі сайту: мабільную і стацыянарную. Рэч у тым, што за апошнія 2 гады колькасьць праглядаў з тэлефонаў і пляншэтаў вырасла ўтрая і склала амаль 35% наведнікаў. Цяпер, заходзячы на сайт, вы будзеце бачыць адзін і той жа зьмест, а сайт будзе адаптоўвацца пад ваш экран. Таму і новы дызайн называецца адаптыўным.

Чым гэты ваш адаптыўны дызайн адрозьніваецца ад звыклага клясычнага?

Функцыянальнасьцю і выглядам. Зьмесьціва сайту будзе унівэрсальным на ўсім спэктры прылад — смартфоне, пляншэце, ноўтбуку і тэлевізары з выхадам у інтэрнэт. Старонка будзе сьціскацца ці расьцягвацца ў залежнасьці ад памеру вашага вакна. Паспрабуйце самі! Разам з тым зьмянілася гарнітура і памер шрыфту, стала меншай стужка навінаў на галоўнай старонцы.

На адаптыўны дызайн перайшлі многія сусьветныя і беларускія сайты: The Washington Post, The Guardian, BBC, Хартыя 97, Tut.by і многія іншыя. Сярод сайтаў Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа беларуская служба перайшла адной зь першых. Неўзабаве падобным чынам будуць выглядаць расейскі і ўкраінскі сайт Радыё Свабода.

Я не магу знайсьці стужку навінаў. Вярніце ўсё назад!

Насамрэч знайсьці ўсё ня так складана. Стужка навінаў цяпер так і называцца — «стужка навінаў» — у верхнім мэню, а таксама пад галоўнымі навінамі «усе навіны за дзень». Калі вам падабаецца праглядаць усе публікацыі запар — зрабіце закладку на «стужку» і вы нічога не прапусьціце: там будуць зьяўляцца і вашы любімыя перадачы, і відэасюжэты, і рэпартажы і ўласна самі навіны. Акрамя гэтага, вы можаце нам даслаць сваю інфармацыю, нашы адрасы — на старонцы «кантакт».

Дзе я магу знайсьці канкрэтныя перадачы, якія мяне цікавяць?

На галоўнай старонцы вы бачыце толькі апошнія перадачы, а каб пабачыць усё — трэба перайсьці ў разьдзел «Перадачы» . Для зручнасьці, зрабіце сабе закладку на тое, што вы чытаеце найбольш часта, ці падпішыцеся праз RSS.

Я люблю слухаць радыё, але не магу знайсьці архіў перадачаў

Справа зьверху ёсьць кнопачка — «мэню аўдыё». Там можна ўключыць жывы эфір, можна паглядзець расклад перадачаў, падпісацца на падкасты. Там жа вы знойдзеце спасылку на нашыя 12 перадачаў, якія цяпер выходзяць як у эфіры, так і на сайце. На старонцы кожнай перадачы можна выбраць «артыкулы» альбо «выпускі» — у залежнасьці ад таго, хочаце вы чытаць ці слухаць. Калі вы выбралі слухаць, пад аўдыплэерам кожнай перадачы мы зьмясьцілі спасылку — «наўпроставы лінк». Вы можаце спампаваць аўдыё сабе на кампутар.

Але самы лепшы спосаб слухаць на нашым воблаку Soundcloud. Мы загружаем тады перадачы раней, чым яны зьяўляюцца на сайце. Падпісвайцеся: http://soundcloud.com/svaboda

Зьнік каляндар. Як я магу паглядзець архіў?

Мы працуем над гэтым. У чэрвені-ліпені зьявіцца і каляндар, і магчымасьць шукаць па даце і па годзе — як заўгодна. Пакуль што вы можаце выбраць патрэбную перадачу ў разьдзеле мэню — і знайсьці адпаведнае аўдыё ці тэкст, які вам патрэбны.

Мне шмат што не падабаецца? Каму я магу пра гэта сказаць?

Напішыце нам — у камэнтарах ці на пошту radiosvaboda@gmail.com. Памятайце, гэта пакуль гэта beta-вэрсія. Мы ўдасканальваемся, і вашыя заўвагі будуць улічаныя. За самыя карысныя парады аддзячым флэшкамі Радыё Свабода з поўным PDF-архівам усіх публікацыяў «Бібліятэкі Свабоды»

Я чуў, што Свабода пераходзіць на сацыяльныя сеткі, але як мне вас там знайсьці?

Свабода працуе на ўсіх плятформах — у эфіры, на сайце, у сетках. Падпішыцеся на нас паўсюль. Нашы падпісанты ў Twitter, напрыклад, атрымліваюць навіны першымі, а падпісанты Soundcloud — могуць слухаць перадачу да таго, як яна выйшла ў эфіры. У Instagram мы публікуем свае і вашыя выявы, якіх вы ня знойдзеце на сайце, а самыя цікавыя дыскусіі — на старонцы Свабоды ў Фэйсбуку. Таксама вы можаце падпісацца на нашы навіны ў Telegram альбо на паштовую рассылку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG