Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі ў 2017 годзе пройдзе рэфэрэндум аб ўваходжаньні ў склад Расеі


Леанід Цібілаў, кіраўнік Паўднёвай асэтыі

Леанід Цібілаў, кіраўнік Паўднёвай асэтыі

Рэфэрэндум па пытаньні аб уваходжаньні Паўднёвай Асэтыі ў склад Расейскай Фэдэрацыі адбудзецца ў 2017 годзе, такую заяву падпісалі прэзыдэнт Леанід Цібілаў і сьпікер парлямэнту Анатоль Бібілаў.

«Кіруючыся доўгатэрміновымі інтарэсамі паўднёваасэтынскага народу і імкнучыся забясьпечыць стабільнасьць грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Рэспубліцы Паўднёвая Асэтыя, выступаем з сумеснай заявай аб падтрымцы рашэньня палітычнай рады пры прэзыдэнце Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя ад 26 траўня 2016 году аб мэтазгоднасьці правядзеньня рэфэрэндуму па пытаньні аб уваходжаньні Рэспублікі Паўднёвая Асэтыя ў склад Расейскай Фэдэрацыі ў 2017 годзе», — гаворыцца ў заяве.

У дакумэнце ўдакладняецца, што галасаваньне адбудзецца пасьля выбараў прэзыдэнта рэспублікі, перадае РІА Новості.

Паўднёвая Асэтыя абвясьціла незалежнасьць у жніўні 2008 году. Расея прызнала сувэрэнітэт былой аўтаноміі. У Маскве ня раз падкрэсьлівалі, што гэтае рашэньне перагляду не падлягае. Беларусь сувэрэнітэт Паўднёвай Асэтыі не прызнае.

Яшчэ ў 2008 тагачасны прэзыдэнт Паўднёвай Асэтыі Сяргей Багапш выказваў намер далучыць рэспубліку да саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

XS
SM
MD
LG