Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Чачні адправіў двух украінцаў на 20 гадоў у турму


Суд у Чачні прысудзіў Мікалая Карпюка да 22 гадоў і шасьці месяцаў пазбаўленьня волі, а Станіслава Клыха — да 20 гадоў зьняволеньня, паведаміў у твітэры карэспандэнт Радыё Свабода Антон Наумлюк. Украінцаў абвінавачвалі ў тым, што падчас Першай чачэнскай вайны яны бралі ўдзел у баях у Грозным і забівалі расейскіх вайскоўцаў.

Карпюка і Клыха абвінавачвалі ў кіраўніцтве і ўдзеле ў бандзе, забойстве двух і больш асоб у сувязі з выкананьнем імі свайго службовага абавязку, замаху на забойства ў складзе бандфармаваньняў на Паўночным Каўказе ў 1994 годзе. Абвінавачваньні разглядалі прысяжныя, калегія палічыла ўсе пункты абвінавачаньня даказанымі.

Адзін з падсудных, Станіслаў Клых, падчас працэсу часам паводзіў сябе неадэкватна. Раней абодва абвінавачаных скардзіліся на катаваньні. Адвакат Клыха заявіў, што пасьля гвалту і невядомых мэдыцынскіх прэпаратаў ў яго падабароннага разьвілося псыхічнае захворваньне.

Карпюка і Клыха абвінавачвалі ў тым, што ў 1994 годзе яны і іншыя члены арганізацыі УНА-УНСО прыбылі ў Расею для ўдзелу ў Першай чачэнскай вайне на баку сэпаратыстаў. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны забілі трыццаць расейскіх вайскоўцаў падчас бою на плошчы Хвілінка ў цэнтры Грознага.

У лісьце ў Эўрапейскі суд па правах чалавека абодва затрыманыя сьцьвярджаюць, што ў СІЗА іх катавалі некалькі месяцаў, каб яны прызналіся ў тым, чаго ад іх патрабавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG