Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг сымпатый да ЗША: найбольш ня любяць Амэрыку ў Расеі і Беларусі


Міжнародны дасьледчы цэнтар Gallup апублікаваў вынікі апытаньня жыхароў 132 краінаў аб сымпатыях і антыпатыях да ЗША ў 2015 годзе. Больш, чым беларусы, ЗША ня любяць толькі ў Расеі і Казахстане.

У 15 краінах больш за палову апытаных падтрымліваюць лідзіруючую ролю ЗША. Найбольш прыхільнікаў Амэрыкі ў сьвеце — у Косаве: аж 85%.

У Расеі толькі 1% ухваляюць лідэрства Злучаных Штатаў: гэта самы нізкі паказьнік за ўвесь час дасьледаваньняў Gallup. Увогуле ж найменшы рэйтынг ЗША у краінах Садружнасьці незалежных дзяржаваў: у Казахстане Амэрыку ўхваляе 8% апытаных, у Беларусі — 9%. Такая ж лічба адносінаў да ЗША — 9% — яшчэ толькі на Палестынскіх тэрыторыях.

67% беларусаў не сымпатызуюць Злучаным Штатам, у Расеі такіх — 89 %.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG