Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міністэрства інформации Рэспублікиі». 8 памылак у 10 словах у Глыбокім


Будынак глыбоцкага "Саюздруку"
Будынак глыбоцкага "Саюздруку"

У горадзе Глыбокае паспрабавалі перакласьці на беларускую мову шыльду «Віцебскаблсаюздруку». Не атрымалася.

На будынку глыбоцкага «Саюздруку» на вуліцы Маскоўскай, 17, чытач Westki.info Зьміцер Лупач заўважыў шыльду на дзьвюх мовах — хоць, калі прыгледзецца, дзьвюх там не набярэцца, хіба паўтары. У дзесяці словах па-беларуску восем памылак.

«Міністэрства Інформации Рэспублікиі Беларусь. Гандлевае Прадпрыемства „Вицебскаблсаюздрук“ г. Глубокое», — кажа надпіс па-беларуску.

Выглядае што, надпіс перакладаўся нават не аўтаматычным перакладчыкам, як тое рабілі з E. Love і Old Elena на сайце берасьцейскага гарвыканкама ці з «Сыстэмай макіяжу-прадзіманьня» ў дакумэнтацыі пра АЭС, якую Беларусь дасылала ў Літву.

У арганізацыі Свабодзе патлумачылі: шыльда насамрэч была, але яе ўжо зьнялі. За выраб шыльды арганізацыя не нясе адказнасьці, яе «даставілі ад Віцебска і павесілі». Памылку ў Глыбокім «заўважылі, але так палучылась».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG