Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адчуваньне


Фэрдынанд Георг Вальдмюлер, «Дзеці» (1834).

Фэрдынанд Георг Вальдмюлер, «Дзеці» (1834).

Цікава, што адбываецца з чалавекам, калі на сьвет нараджаецца яго другая палова. У гэты момант яму можа быць некалькі месяцаў ці некалькі год, і ён ні пра што не здагадваецца. Ляжыць у ложку і прыціскае да сябе плюшавага зайчыка ці сядзіць ля матчыных ног. І раптам штосьці адбываецца. Як гэта? Балюча ці прыемна, лёгка ад гэтага ці цяжка, заплача дзіцятка ці засьмяецца? Немагчыма гэта ні праверыць, ні ўзгадаць. Але я дакладна ведаю, што мы адчуваем нешта ў той момант, калі на сьвет нараджаецца наша другая палова.

Аліса Бізяева


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG