Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 украінцаў застаюцца ў палоне ў Расеі


Упаўнаважаная прэзыдэнта Ўкраіны па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе, першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка заявіла, што да канца траўня варта чакаць добрых навінаў пра вызваленьне іншых украінцаў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Магчыма, гаворка ідзе пра Генадзя Афанасьева і Юрыя Салошанку, якія з 2 траўня знаходзіцца ў маскоўскай турме «Лефортава». Адвакат Генадзя Афанасьева Аляксандр Папкоў пакуль ня ўпэўнены, што гаворка ідзе ў тым ліку і пра яго падабароннага.

Генадзь Афанасьеў быў асуджаны ў Расеі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму па так званай «справе крымскіх тэрарыстаў» (украінскага рэжысёра Алега Сянцова і антыфашыста Аляксандра Кольчанкі). У Юрыя Салошанкі — самага старэйшага з украінскіх зьняволеных адваката на гэты момант няма. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода распавёў яго сын Уладзіслаў Салошанка:

— Мы спрабавалі знайсьці бацьку незалежнага адваката, і нават вялі перамовы з гэтым адвакатам, але яго не дапусьцілі, таму што тата напісаў заяву, што адмаўляецца. Напэўна, на яго аказваўся ціск, каб ён прыняў паслугі эфэсбэшнага адваката. Ён і нам у лістах пісаў. Ён не хацеў, каб мы грошы трацілі, якіх у нас ня вельмі шмат. І ціск, напэўна, таксама меў месца.

— А ў чым заключаўся ціск?

— Магчыма, яму пагражалі або абяцалі, што яго апраўдаюць, намякалі, што будзе апраўдальны прысуд. Ён нам казаў, што яго, хутчэй за ўсё, падмануць, але спадзяваўся, што ўсё ж у сувязі з узростам і хваробамі яго апраўдаюць. Але ФСБ, яно ж КДБ, падманула ўсіх.

— Як вы падтрымлівалі сувязь з бацькам? Яму ўдавалася вам тэлефанаваць?

— Калі тата быў у калёніі ў Ніжнім Ноўгарадзе, яму дазвалялася безьлімітны тэлефанаваць. І ён маме тэлефанаваў амаль кожны дзень. Мы яму паслалі грошы на картку спэцыяльна для гэтага, каб ён тэлефанаваў.

— А падчас знаходжаньня вашага бацькі ў Лефортава?

— Я меў зносіны з праваабаронцай Зояй Сьветавай, яна хадзіла ў СІЗА і мела зносіны з татам рэгулярна. Калі ў пачатку траўня мы даведаліся, што ён зноў у «Лефортава», зноў зьвязаліся з Зояй, і яна яго ўжо некалькі разоў наведвала.

— Тое, што вашага бацьку зноў прывезьлі ў Лефортава, — гэта знак, што рыхтуецца абмен або экстрадыцыя ва Ўкраіну?

— Спачатку казалі, што яго рыхтуюць да абмену, а пару дзён таму я чуў, што быццам бы абмен прыпынілі, таму што сэпаратысты паставілі ўмову — амністыя. А амністыі, натуральна, ня будзе.

— Якая амністыя маецца на ўвазе?

— Як я зразумеў, што на Менскіх перамовах паставілі новую ўмову: пакуль ня будзе амністыі для сэпаратыстаў, ніякага абмену ня будзе. Прыкладна так.

— Украінскае консульства аказвае нейкую дапамогу вашаму бацьку...

— Яны пачалі нешта рабіць паўгода таму, а раней года паўтара ніхто нічога не рабіў. Зараз дапамагаюць лекамі. Консул Генадзь Брэскаленка зараз наведвае яго і прыносіць яму лекі.

Юры Салошанка
Юры Салошанка

Юрыю Салошанку ў пачатку траўня споўнілася 74 гады. Ён пакутуе на цэлы шэраг сур’ёзных захворваньняў. Былы дырэктар абароннага завода «Знамя» ў Палтаве Салошанка быў асуджаны ў кастрычніку 2015 гады па абвінавачваньні ў шпіянажы на карысьць Украіны і прысуджаны да шасьці гадоў калёніі. Сябра Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы Зоя Сьветава наведвала Салошанку двойчы ўжо пасьля таго, як у пачатку траўня ён ізноў быў пераведзены ў сьледчы ізалятар «Лефортава».

— Першы раз я бачыла Юрыя Салошанку літаральна праз тыдзень пасьля таго, як ён прыехаў у «Лефортава», — распавядае Зоя Сьветава. — Ён быў на ўздыме. Юрый Данілавіч лічыў, што яго не дарма вярнулі, што хутка ён зьедзе ва Ўкраіну, і быў у вельмі добрым настроі. Калі я прыйшла праз тыдзень, ён вельмі дрэнна сябе адчуваў, казаў пра тое, што ўжо ні на што не спадзяецца і больш чакаць ужо ня можа. Лекары таксама нам сказалі, што стан яго здароўя пагоршыўся, у яго балела сэрца. Увогуле, гэта чаканьне і невядомасьць, таму што яму ніхто не тлумачыў, чаму ён прыехаў у «Лефортава», не спрыяюць паляпшэньню яго стану. Да яго прыходзіў украінскі консул, выказваў нейкія надзеі на тое, што, можа быць, яго памілуюць або экстрадуюць на радзіму. Але ніякай упэўненасьці, калі гэта можа адбыцца, ні ў консула, ні ў Юрыя Салошанкі не было.

— У «Лефортава» ён атрымлівае нейкую мэдыцынскую дапамогу?

— Так, вядома, там ёсьць мэдыцынская дапамога, але яму 74 гады, і ў яго хворае сэрца і яшчэ куча ўсякіх захворваньняў, зразумела, што турма — гэта не бальніца. А галоўнае, што ён лічыць дні і ўвесь час кажа: «Ну, як жа я!» Ён спачатку спадзяваўся, што яго вызваляць у дзень яго нараджэньня, 6 траўня. Ён прасіў аб памілаваньні, падаў хадайніцтва прэзыдэнту Пуціну, гэта значыць ён спадзяецца, што Пуцін яго памілуе, але ніякага руху не адбываецца.

— А вы можаце растлумачыць, навошта ж усё-такі Юрыя Салошанку і Генадзя Афанасьева прывезьлі ў Маскву?

— Мне здаецца, адказ на гэтае пытаньне ведаюць толькі на самым высокім узроўні, як ва Ўкраіне, так і ў Расеі. Увесь час вядуцца нейкія гульні. І Афанасьеў таксама падпісаў прашэньне аб памілаваньні, Салошанк і Афанасьеў падалі ўсе дакумэнты на экстрадыцыю, і Юры Данілавіч нават пісаў заяву ў Канавінскі суд Ніжагародзкай вобласьці, калі ён яшчэ быў у калёніі, гэта значыць па ім ужо запушчана працэдура экстрадыцыі. І навошта яго прывезьлі сюды, далі яму надзею на тое, што яго, быць можа, памілуюць або нейкім чынам абмяняюць? Гэтая надзея растае ў яго з кожным днём. Таму што ніхто да яго не прыходзіць, нічога яму не гавораць, нічога не абяцаюць, я маю на ўвазе, ніхто не прыходзіць з расейскіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў або прадстаўнікоў улады, якія маглі б нешта яму растлумачыць. Усё ж такі чалавек немалады, і яму засталося ня так доўга жыць, нават па ўзросту. Я зусім не разумею, чаму нельга яго памілаваць, калі ўвесь час пра гэта ідуць размовы. Як быццам ідзе нейкая закулісная гульня, закулісны гандаль, пра які мы ня ведаем, і ўкраінскія палітвязьні — проста закладнікі гэтых усіх закулісных гандляў, — сказала ў інтэрвію Радыё Свабода Зоя Сьветава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG