Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана барэля нафты Brent упершыню за паўгода перавысіла ўзровень 50 даляраў


Цана нафты маркі Brent у першыя гадзіны таргоў на Лёнданскай біржы ўпершыню зь лістапада мінулага году перавысіла адзнаку ў 50 даляраў за барэль.

Паводле стану на 8:15 раніцы па менскім часе цана вырасла да 50,11 даляраў за барэль, паведамляе ВВС.

Каціроўкі пачалі прыкметна расьці пасьля таго, як інвэстыцыйны канглямэрат Goldman Sachs апублікаваў прагноз аб хуткім надыходзе дэфіцыту на рынку нафты.

На думку групы, напады на трубаправоды ў Нігерыі і лясныя пажары ў Канадзе могуць прывесьці да прыкметнага падзеньня нафтаздабычы ўжо пасьля другога квартала гэтага году.

Аналітыкі кампаніі прагназуюць рост сусьветных цэнаў на нафту да 60 даляраў за барэль да канца 2017 году.

Паводле новага прагнозу Мінэнэрга ЗША, у наступным годзе нафта будзе каштаваць 51 даляр за барэль — на 10 даляраў вышэй за папярэдні прагноз.

У той жа час у пачатку наступнага году экспэрты Goldman Sachs чакаюць лішку прапановы на рынку ў сувязі з ростам вытворчасьці ў Іране і Іраку, а таксама павелічэньнем нізказатратнай здабычы ў Расеі, Саудаўскай Арабіі, ААЭ і Кувэйце.

XS
SM
MD
LG