Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Данбаса напаў з нажом на жонку Турчынава


Аляксандр Турчынаў
Аляксандр Турчынаў

Жанчына не пацярпела.

На жонку сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандра Турчынава быў зроблены напад. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.

Як сьцьвярджаецца, жыхар Данецкай вобласьці, які прыбыў у Кіеў з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі, напаў з нажом на Ганну Турчынава на тэрыторыі Нацыянальнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Міхаіла Драгаманава ў Кіеве, дзе яна працуе. Жанчына не пацярпела.

Ахова ўнівэрсытэту затрымала нападніка і выклікала паліцыю. Па факце нападу была заведзена крымінальная справа за замах на наўмыснае забойства. Нападніку пагражае ад сямі да пятнаццаці гадоў зьняволеньня.

Аляксандр Турчынаў узначальваў Вярхоўную раду Украіны пасьля адхіленьня ад улады прэзыдэнта Януковіча ў лютым 2014 году. Ён таксама быў выконваючым абавязкі прэзыдэнта да правядзеньня датэрміновых выбараў у траўні 2014 году. У пэрыяд яго знаходжаньня ва ўладзе пачаўся ўзброены ваенны паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і сэпаратыстамі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, якіх падтрымлівае Расея.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG